Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў
(1914-1978)
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, член праўлення СП СССР і БССР. Узнагароджан ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Член КПСС. Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Народны паэт БССР.
Куляшоў нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Самацевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1928-1931), з 1931 да 1933 г вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. Пасля працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, на Беларускім радыё і літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Савецкай Арміі, супрацоўнічаў у армейскім друку. Пасля вайны некаторы час рэдагаваў газету “Літаратура мастацтва”, працаваў загадчыкам сцэнарнага аддзела на кінастудыі “Беларусьфільм”.